Маршальская мова
Выгляд
Маршальска | |
---|---|
Саманазва | Kajin M̧ajeļ |
Краіны | Маршалавы Астравы |
Афіцыйны статус | Маршалавы Астравы |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў | 71400 (2013) |
Класіфікацыя | |
Аўстранезійская |
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | маш 446 |
ISO 639-1 | mh |
ISO 639-2 | mah |
ISO 639-3 | mah |
WALS | msh |
Ethnologue | mah |
Linguasphere | 38-C |
IETF | mh |
Glottolog | mars1254 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Марша́льская мова (саманазва Kajin M̧ajeļ) — мова маршальцаў, афіцыйная мова Маршалавых Астравоў. Адносіцца да ўсходнемікранезійскай малайска-палінезійскай групы аўстранезійскай моўнай сям'і. Агульная колькасць носьбітаў (2013 г.) - каля 71 400 чал.[1]
Падзяляецца на 2 асноўныя (заходні ралік і ўсходні ратак) і 34 больш дробных дыялектаў, на якіх размаўляюць на асобных атолах. На працягу гісторыі існавала некалькі варыянтаў літаратурнай маршальскай мовы. У наш час выкарыстоўваецца версія эбон.
Мова ўтрымоўвае 12 галосных і 26 зычных гукаў. Алфавіт на аснове лацінкі. Характэрна існаванне некалькіх варыянтаў арфаграфіі.
Кароткі размоўнік
[правіць | правіць зыходнік]Маршальская мова | Беларуская мова |
---|---|
aet | Так |
jaab | Не |
yokwe | Прывітанне, да пабачэння |
jouj | Калі ласка |
Kommol tata | Дзякуй |
Jolok bwid | Прабачце |
Etam? | Як тваё імя? |
Eta in Mikalaj | Мяне завуць Мікалай |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Marshallese (Kajin M̧ajeļ)
- Marshallese-English
- Practical Marshallese
- Marshallese Language Training Manual